Фрыдэрык Сапега

(пам. 1650) староста гарадзенскі, ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдэрык Сапега
Remove ads

Фрыдэрык Сапега (да 1585 — да красавіка 1650) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (зг. 1611), падкаморы віцебскі (1620—1637), староста гарадзенскі (1637—1650), ваявода мсціслаўскі (1647—1650); староста астрынскі (1611—1650).

Хуткія факты Фрыдэрык Сапега, Ваявода мсціслаўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, малодшы сын вялікага кухмістра літоўскага Мікалая Сапегі і Багданы з Масальскіх. Улюбёнец маці.[3]

Вучыўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 года ў Інгальштаце.

Напярэдадні смерці бацька пераказаў Фрыдэрыку Астрынскае староства, на што ён 7 лістапада 1611 года як гаспадарскі дваранін атрымаў каралеўскае пацвярджэнне.[3]

У 1614 годзе атрымаў прывілей на Тупічаны Ваўкавыскага павета, па смерці Станіслава Лапатэцкага. У 1620 годзе атрымаў пацвярджэнне на ўрад падкаморага віцебскага[3]. У 1636 годзе атрымаў ад Казіміра Льва Сапегі староства гарадзенскае (пацверджана ў 1637 годзе).

Браў удзел у вайне са Швецыяй у 1626—1629 гадах, выправе на Смаленск у 1633—1634 гадах.

Выбіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 гадоў (у апошніх двух, відаць, не удзельнічаў праз пагаршэнне здароўя).

У 1647 годзе атрымаў урад ваяводы мсціслаўскага.

Пахаваны ў манастыры базылянаў у Чарлёне.

Remove ads

Сям’я

У першым шлюбе (да 1623) з Крысцінай, дачкой земскага суддзі берасцейскага Фёдара Пацея і падкаморыны мельніцкай Ганны Іжыковіч[3]. У другім шлюбе (1644) з Ганнай з Пацаў. Нашчадкаў не пакінуў.

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 61. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q121092284'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads