Фрыц Крэйслер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыц Крэйслер, радзей Крайслер (ням.: Fritz Kreisler; 2 лютага 1875, Вена — 29 студзеня 1962, Нью-Ёрк) — аўстрыйска-амерыканскі скрыпач і кампазітар.
Remove ads
Біяграфія
Фрыц Крэйслер нарадзіўся ў Вене 2 лютага 1875, у сям’і ўрача; бацька яго быў яўрэем, маці — немкай. Прыняў хрышчэнне ва ўзросце 12 гадоў.
З чатырох гадоў вучыўся гранню на скрыпцы ў Жака Абера, і досыць хутка дасягнуў вялікіх поспехаў.
У сем гадоў атрымаў права навучацца ў Венскай кансерваторыі (цяпер Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва), стаўшы самым маладым яе студэнтам у гісторыі, дапушчаны ў выглядзе выключэння — па правілах у кансерваторыю прымаліся асобы не маладзей 14 гадоў. Займаўся па класе скрыпкі ў Іозефа Хельмесбергера і тэорыі музыкі ў Антона Брукнера.
У дзевяць гадоў Крэйслер ўпершыню выступіў на публіцы, а яшчэ праз год скончыў кансерваторыю з залатым медалём.
Працягнуў ўдасканальвацца ў Парыжскай кансерваторыі ў Жазефа Масара (скрыпка) і Леа Дэліба (тэорыя і кампазіцыя).
У 1887 годзе Крэйслер атрымаў першую прэмію на выпускным іспыце, пасля чаго вырашыў пачаць самастойную творчую кар’еру.
Remove ads
Зноскі
- Крейслер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Крейслер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Fritz Kreisler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads