Фэнрыр
персанаж скандынаўскай міфалогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэнрыр (стар.-сканд.: Fenrir, Fenrisúlfr, Hróðvitnir) — у германа-скандынаўскай міфалогіі велізарны воўк, дзіця Локі і волаткі Ангрбоды[3].

Вораг багоў Фэнрыр (Жудасны воўк) быў другім з дзяцей Локі. Першапачаткова багі палічылі яго недастаткова небяспечным і дазволілі жыць у Асгардзе. Воўк вырас сярод асаў і стаў настолькі вялікі і жудасны, што карміць яго адважваўся толькі Цюр, бог вайсковай адвагі. Каб засцерагчы сябе, асы вырашылі скаваць Фэнрыра ланцугом, але магутны воўк лёгка рваў самыя моцныя ланцугі (Ледзінг і Дромі). Нарэшце асам хітрасцю ўсё ж удалося скаваць Фэнрыра чароўным ланцугом Глейпнір, якую двэргі зрабілі з шуму каціных крокаў, жаночай барады, каранёў гор, мядзведжых жыл (у старажытнасці сухажыллям прыпісвалі ўласцівасці нерваў), рыбінага дыхання і птушынай сліны. Усяго гэтага больш няма ў свеце. Глейпнір была тонкая і мяккая, як шоўк. Але, каб воўк дазволіў надзець на сябе гэты ланцуг, Цюру прыйшлося ўкласці руку яму ў пашчу ў знак адсутнасці злых намераў. Калі Фэнрыр не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. Асы прыкавалі Фэнрыра да скалы глыбока пад зямлёй і ўваткнулі меч паміж яго сківіцамі.
«Тады асы засунулі яму ў пашчу меч: тронкі ўперліся ў ніжнюю сківіцу, а вастрыё — у паднябенне. Гэта не дае Воўку сашчапіць пашчу. Ён вусцішна вые, і цячэ з ягонай пашчы сліна ракою, што завецца Ван. І будзе ляжаць там Воўк да Рагнароку».
У дзень Рагнарока, згодна з прадраканнем Вёльвы, Фэнрыр разарве свае кайданы (паводле «Старэйшай Эды»). У фінале бітвы Фэнрыр заб’е Одзіна, а за свайго бацьку адпомсціць Відар — старажытнаскандынаўскі бог помсты і бязмоўя, сын Одзіна і волаткі Грыд.
Нягледзячы на гэта прароцтва, асы не забілі Фэнрыра, таму што «так шанавалі багі сваё свяцілішча і свой прытулак, што не хацелі апаганьваць іх крывёю ваўка».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads