Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў
Remove ads

Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (1923, Падгор’е, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 15 студзеня 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў, Дата нараджэння ...
Thumb
Помнік Ф. А. Смалячкову на рагу вуліцы Смалячкова і Вялікага Сампсоніеўскага праспекта, Санкт-Пецярбург
Remove ads

Біяграфія

Беларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 5 ліпеня 1941 года[1] ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падраздзяленні. Загінуў у баі каля вёскі Вараніно на шашы МагілёўГомель[1] 15 студзеня 1942 года.

Remove ads

Памяць

У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads