Фёдар Іванавіч Махаўцоў

беларускі мастак, графік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Іванавіч Махаўцоў (19 верасня 1917, Гомель — 5 жніўня 1988) — беларускі мастак, графік.

Хуткія факты Фёдар Іванавіч Махаўцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 19 верасня 1917 года ў Гомелі.

Вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы (1938—1941)[1].

Жыў і працаваў у Гомелі, удзельнічаў у мастацкім афармленні горада да святочных мерапрыемстваў[2].

Член Саюза мастакоў СССР[3].

Памёр 5 жніўня 1988 года[4].

Творчасць

З 1946 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках. Акрамя станковай графікі, працаваў таксама ў жанры акварэльнага пейзажу. Яго пейзажы прысвечаны Гомелю і Гомельшчыне, рачным прасторам Сожа, жыццю партовых працаўнікоў (1957—1970). Асноўныя творы — серыя работ, выкананых у тэхніцы малюнка, прысвечаных працаўнікам Гомельскага паравознага дэпо (1945), партрэты герояў Сацыялістычнай Працы, чыгуначнікаў, машыністаў, кавалёў, фармоўшчыкаў, слесараў (1950—1953). У шэрагу партрэтаў мастак адлюстраваў людзей калгаснага сяла: «Настаўнік», «Калгасны вартаўнік» (1955), «Малады калгаснік» (1956) і інш[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads