Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в. Лозы Курскай вобласці, Расійская імперыя — 29 снежня 1941, каля Таржка Цвярской вобласці, РСФСР, СССР) — савецкі пілот-знішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1915 годзе ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёна Курскай вобласці[1] (паводле іншых звестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгародскай вобласці[2]).

Скончыў адэскае вучылішча лётчыкаў (1939).

22 чэрвеня 1941 года, у першы дзень нямецкага ўварвання ў Беларусь, намеснік камандзіра эскадрыллі 33-га авіяцыйнага палка Фёдар Мачалаў адным з першых збіў варожы самалёт-разведчык[3]. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір звяна ў складзе 129-га знішчальнага авіяцыйнага палка (пазней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк[4]). У выніку штурмавых дзеянняў з удзелам Мачалава было знішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.

Загінуў 29 снежня[1] (або 26 снежня[2]) 1941 у раёне Таржка пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор[3]. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёна Калінінскай вобласці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўльскага раёна Цвярской вобласці[5]. Указам № 102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна).

Remove ads

Памяць

Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці, дзе ён служыў на пачатку вайны.

Зноскі

  1. Федор Илларионович Мочалов (руск.). Личный состав. Авиаторы Второй мировой (28 лістапада 2011).
  2. Мочалов Фёдор Илларионович (1911 — январь 1942) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 435. 30 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads