Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Аляксандравіч Сцебянёў (21 верасня 1899, в. Падсосенне, Валагодская вобласць — 8 лютага 1971, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Грамадзянскай вайны. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У 1919 годзе ваяваў на Заходнім фронце супраць войскаў генералаў Булак-Булаховіча і Юдзеніча, удзельнік абароны Петраграда, быў паранены. У 1920 годзе ваяваў на Паўднёвым фронце супраць Урангеля. У 1921 годзе скончыў Сімферопальскія камандныя пяхотныя курсы, затым ваенна-палітычныя курсы ў Кіеве. Служыў палітруком палкавой школы.
Удзельнік вызваленчага пахода Чырвонай Арміі у Заходнюю Беларусь 1939 года.
Сустрэў Вялікую Айчынную вайну на пасадзе намесніка начальніка палітаддзела ваеннага вучылішча ў Беларускай ССР. На фронце з 1941 года — палкоўнік, камандзір палка. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі. У 1943 годзе скончыў курсы «Выстрал». 27 чэрвеня 1944 года полк на чале з Ф. А. Сцебеневым захапіў чыгуначную станцыю Орша. Удзельнічаў у вызваленні Барысава і Мінска, фарсіраваў Нёман каля Гродна, захапіў і ўтрымліваў плацдарм да падыходу падмацавання.
У 1946 годзе звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Маскве.
Памёр 8 лютага 1971 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках.
Remove ads
Памяць
У 1973 годзе яго імем названы вуліца і завулак у Кастрычніцкім раёне Мінска.
Літаратура
- Сцебенеў Фёдар Аляксандравiч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т.10. — Мн., 1976. — С. 144.
- Стебенев Фёдор Александрович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 574.
- Стебенев Фёдор Александрович // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 383.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads