Фёдар Львовіч Шапіра

фізік-ядзершчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Львовіч Шапіра
Remove ads

Фёдар Львовіч Шапіра (Файвіш Лейбавіч) (24 сакавіка (6 красавіка) 1915, Віцебск — 30 студзеня 1973, Масква) — вядомы савецкі фізік-ядзершчык, доктар фізіка-матэматычных навук (1962), прафесар (1967), член-карэспандэнт АН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Фёдар Львовіч Шапіра, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Ф. Л. Шапіра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Віцебску. З 1934 года вучыўся ў Маскве ў энергетычным тэхнікуме, з 1935 года працаваў інжынерам. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Удзельнічаў у баях пад Масквой у 1941—1942 гг., быў паранены. У 1942—1945 гадах працаваў у Маскве. З 1945 года ў Фізічным інстытуце АН СССР. З 1958 года Ф. Л. Шапіра ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у горадзе Дубна, у якім з 1959 года займаў пасаду намесніка дырэктара Лабараторыі нейтроннай фізікі. Адначасова з 1946 года выкладаў у Маскоўскім універсітэце.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Ф. І. Шапіра ўнёс значны ўклад у тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне рэзананснага паглынання нейтронаў у тоўстых слаях урану, тэмпературных эфектаў рэактараў. Першае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва новага спосабу ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную атрымаў яшчэ ў час вучобы ў Маскоўскім энергетычным тэхнікуме. Ф. І. Шапіра належаць працы па фізіцы ядзерных рэактараў, ядзернай і нейтроннай фізіцы. Таксама прапанаваў метад нейтроннай спектраскапіі — спектраметрыю па часе запавольванні нейтронаў (1955), метад карэляцыі нейтронаў шляхам іх фільтрацыі праз палярызаваную пратонную мішэнь (1960) і інш.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Шапиро Фёдор Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Музей истории науки и техники ОИЯИ(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads