Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі

гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі (24 студзеня 1905, Глыбокае — 8 красавіка 1949) — беларускі гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1935).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Варонежскі ўніверсітэт у 1927 годзе. З 1915 года ў Яраслаўлі, дзе ў 1918—1920 гадах працаваў на будоўлі. Удзельнічаў у рабоце беларускага студэнцкага зямляцтва ў Варонежы, яго сакратар. Працаваў настаўнікам у Арэнбургу. З 1929 года працаваў у Цэнтры хімічнай лабараторыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна (з 1933 года ў складзе Глебавага інстытута АН БССР). У 1934 годзе ва Усесаюзным інстытуце сельскай гаспадаркі ў Саратаве. З 1935 года ў Маскве ў Інстытуце паўночнай зерневай гаспадаркі.

Удзельнік абароны Масквы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1943 года загадчык кафедры геалогіі і глебазнаўства БДУ, адначасова (з кастрычніка 1944 года) вучоны сакратар савета ўніверсітэта. Даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, аўтар больш як 200 артыкулаў біябібліяграфічнага слоўніка «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (1945—1947 гг., рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН Беларусі).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads