Фёдар Міхайлавіч Стралец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Міхайлавіч Стралец (1910—1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, стралок 1090-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Навумаўка (цяпер Карукіўскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны) ў сям’і селяніна. Украінец.
Працаваў лесарубам у лясніцтве. У 1932 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1933 годзе дэмабілізаваўся. Другі раз прызваны ў снежні 1943 года. З гэтага ж часу ў дзеючай арміі. Ваяваў на 1-м Беларускім фронце.
Падчас аперацыі «Баграціён», 24—30 чэрвеня 1944 года стралок 1090-га стралковага палка чырвонаармеец Ф. М. Стралец, удзельнічаючы ў баях за вёску Вялікае Ляда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і вёску Залітвінне Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, агнём з кулямёта адбіў некалькі контратак праціўніка, тым самым нанёс яму значны ўрон у жывой сіле[1].
30 чэрвеня 1944 года чырвонаармеец Фёдар Міхайлавіч Стралец загінуў у баі.
Remove ads
Памяць
- Імем Фёдара Міхайлавіча названа вуліца ў Гомелі, матэрыялы аб ім захоўваюцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі[2].
- Імем Героя названы вуліцы ў Чарнігаве (рашэннем Чарнігаўскага гарвыканкама Савета дэпутатаў працоўных) і вёсцы Навумаўка.
- У 1966 годзе была выпушчана паштовая марка СССР у гонар Ф. М. Стральца.
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм радавому Фёдару Міхайлавічу Стральцу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Зноскі
- Операция «Багратион», освобождение Белоруссии Архівавана 8 кастрычніка 2014..
- Посольство України в Республіці Білорусь. Публікації (укр.)(укр.).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads