Фёдар Сяргеевіч Ладуцька
мастак графік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Сяргеевіч Ладуцька (29 снежня 1943, в. Махоўка) — беларускі мастак-графік. Член Беларускага Саюза мастакоў (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1960), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Вучыўся ў Л. Міронавай, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў афармленчым мастацтве.
Асноўныя творы: афармленне экспазіцый музея народнай творчасці ў Раўбічах, літаратурна-мемарыяльных музеяў Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына, Альбуць, Акінчыцы Мінскай вобл., Літаратурнага музея партызанскай славы (Віцебская вобл.); мастацкае афармленне выстаўкі 105-годдзя Я. Купалы ў Маскве, выстаўкі «Ганчарны круг» у Мінску; распрацоўка канцэпцыі афармлення пр. Машэрава ў Мінску; манументальна-дэкаратыўнай кампазіцыі (разьба па дрэве) для вытворчага аб’яднання «Гарызонт», завода «Тэрмапласт», гасцініцы «Кастрычніцкая» (усё ў г. Мінск).
Жыве ў г. Мінск.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads