Махоўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Махоўкаmap
Remove ads

Махо́ўка[1] (трансліт.: Machoŭka, руск.: Маховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 34,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XIX стагоддзя фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. У 1908 годзе былі аднайменныя фальварак, урочышча, і хутар[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

24 лістапада 1966 года да Махоўкі былі далучаны вёскі Дубінкі і Чырвоны Бераг.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў
  • 1908 год — фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў
  • 1917 год — фальварак 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў
  • 1999 год — 9 жыхароў
  • 2002 год — 7 двароў, 8 жыхароў
  • 2010 год — 6 жыхароў
  • 2012 год — 5 гаспадарак, 5 жыхароў
  • 2019 год — 9 жыхароў
Remove ads

Спіс вуліц

Thumb
Махоўка, 2017 г.
  • Азёрная вуліца
  • Лясная вуліца
  • Сонечны завулак
  • 1-ы Азёрны завулак
  • 2-і Азёрны завулак[4]

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads