Фёдар Філіпавіч Лаўроў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Філіпавіч Лаўроў (1896, Самарканд — 1971, Хацькова) — скульптар, жывапісец, графік, педагог. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў Пінскай мастацкай школы.
Remove ads
Біяграфія
З сям’і ваеннага медыка Філіпа Лаўрова, які служыў у Самаркандзе і Агаф’і Паўлаўны Кугушевой з княжацкага роду. Удзельнічаў у Сусветнай вайне і Грамадзянскай вайне ў казачых часцях. З белай арміяй эміграваў у Польшчу. Са жніўня 1920 года харунжы ў 3-й рускай арміі генерал-лейтэнанта Б. С. Пермікіна. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора застаўся ў Польшчы[1].
Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў, затым у Акадэміі мастацтваў у Заграбе (Харватыя). З верасня 1939, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, кіраўнік гуртка студыі выяўленчага мастацтва ў Пінскім Доме піянераў. У 1940 годзе ўдзельнічаў ва Усебеларускай выставе выяўленчых мастацтваў у Маскве[2].
Remove ads
Творчасць

Пераехаўшы ў беларускі Пінск, займаўся скульптурай, разьбой па дрэве. Маляваў карыкатуры і шаржы, якія публікаваліся ў мясцовай прэсе, а таксама выпускаліся як паштоўкі. Аўтар першых экспазіцый Музея Беларускага Палесся. У 1937 годзе кіраваў мастацкай майстэрняй, якая афармляла штогадовыя пінскія «Палескія кірмашы»[3]. Сімвалам кірмашоў стала яго скульптура «Палешук». Аўтар вітражоў Свята-Фёдараўскага сабора — галоўнай праваслаўнай святыні Пінска.
У чэрвені 1941 года арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, асуджаны на пяць гадоў папраўча-працоўных работ. Тэрмін адбываў у Вятлагу[4].
Спачатку на агульных працах, потым мастак-пастаноўшчык культбрыгады і кіраўнік мастацка-прамысловых майстерняў лагера. Паставіў спектаклі: «Запарожац за Дунаем», «Русалка», «Вяселле ў Малінаўцы», «Сільва», «Марыца», «Цыганскі барон», «Баядэра», «Без віны вінаватыя», «На дне» і іншыя, стварыў некалькі скульптур, у тым ліку помнік Леніну ў пасёлку Лясны. Вызвалены ў чэрвені 1946 года і пакінуты па вольным найме да асобага распараджэння. У 1952 годзе пераведзены ў Таўду Свярдлоўскай вобласці, дзе прызначаны мастаком афіцэрскай школы Міністэрства ўнутраных спраў. Рэабілітаваны 19 лістапада 1966 года. Пасля вызвалення жыў у сына Дзмітрыя Фёдаравіча Лаўрова ў падмаскоўным сяле Архангельскае[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads