Свята-Фёдараўскі сабор (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Фёдараўскі сабор — праваслаўны сабор у Пінску на вул. Паркавай у гонар заступніка горада Феадора Тырана. Узвядзенне сабора, пабудаванага ў руска-візантыйскім стылі па праекце архітэктара Л. В. Макарэвіча, было завершана ў 2001 годзе. Храм быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II.
Фасады сабора падзелены на тры арачныя праслы, упрыгожаных толькі вузкімі вокнамі. Над хвалямі закамар узвышаюцца пяць купалаў. Вышыня сабора складае 33 м. Побач з храмам размешчана саборная званіца вышынёй 55 м, якая ўтрымлівае 12 званоў, адлітых на Варонежскім звоналіцейным заводзе Анісімава.
Аўтар вітражэй — пінскі мастак Фёдар Філіпавіч Лаўроў
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Фёдараўскі сабор (Пінск)
- Свята-Фёдараўскі сабор (Пінск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Фёдараўскі сабор (Пінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Апісанне храма Архівавана 7 студзеня 2014. на сайце Пінскага брацтва
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads