Фізічны ўзровень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фізічны слой (англ.: physical layer) ці фізічны узровень — гэта першы (найніжэйшы) узровень сеціўнай мадэлі OSI — яе фізічнае і электрычнае асяроддзе, у якім ідзе перадача інфармацыі.

Звычайна, фізічны узровень:

  • Апісвае:
    • Перадачу на прыкладах сеціўных тапалогій;
    • Сінхранізацыю біт;
    • Шматканальныя сістэмы сувязі;
    • Паслядоўную (лагічна 5-вольтавую) перадачу інфармацыі.
  • Параўноўвае:
    • Аналагавае і лічбавае кадаванне;
    • Вузкапалосную і шырокапалосную перадачу.

Калі глядзець з пункту, што сеціва складаецца з абсталявання і праграмных сродкаў яго кантроля — фізічны слой адлюстроўвае менавіта першую частку: сеціўнае абсталяванне.

Гэты узровень (таксама як і канальны і сеціўны узроўні) з'яўляецца сеціўна-незалежным.

Remove ads

Адзінка вымярэння

Адзінка вымярэння, якую ўжываюць у гэтым слоі — біт; то бок, на фізічным узроўні — сець перадае струменні бітаў праз адпаведныя фізічныя асяроддзі і інтэрфейсы.

Тэхнічныя сродкі

  • Кабелі (кааксіальны, вітая пара, оптавалаконны) — альбо бяздротавае асяроддзе;
  • Раз'ёмы (напрыклад «RJ-45»);
  • Камутацыйныя панэлі;
  • Плінты;
  • Паўтаральнікі сігналаў;
  • Шматструменевыя паўтаральнікі ці канцантратары;
  • Пераўтваральнікі асяроддзя ці медыяканвертары (transceiver);
  • MAU (Media Access Unit);
  • Сеткавыя адаптары (NIC) — яны таксама задзейнічаны і на канальным ўзроўні.
Калі вы можаце датыкнуцца да элемента сеткі - то гэта ўжо частка фізічнага ўзроўня, што робіць гэты слой адным з найпрасцейшых да разумення.

Wiley[1]

Remove ads

Стандарты

Такія сеціўныя стандарты як «100BASE-T» і «1000BASE-X» базуюцца на фізічным слоі:

  • Лік «100» ў «100BASE-T» значыць 100 Мегабіт (100 000 000 біт), а «1000» ў «1000BASE-X» — адпаведна значыць 1 Гігабіт;
  • Слова «BASE» — скарачэнне ад «basement»;
  • Абрэвіятура «T» — пазначэнне кабеля тыпа «вітая пара» («Twisted pair», англійская мова).

Набор стандартаў IEEE 802.3 (якія вызначаюць канальны і фізічны узровень у дротавых Ethernet-сетках) рэалізуецца ў лакальных вылічальных сетках (LAN), а ў некаторых выпадках — і ў глабальных (WAN).[2]

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads