Філафора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філафора (Phyllophora) — род марскіх чырвоных водарасцей.
Remove ads
Апісанне
Слаявіна пласціністая, вышынёй да 50 см, простая ці разгалінаваная. Пласціны лінейна-, кліна- або сэрцападобнай формы, з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некаторых відаў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невялікіх нарасцей.
Пашырэнне
Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчвна-камяністых, глеістых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваюцца для атрымання агарападобнага рэчыва — філафарану, ёду. Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя расліны.
Літаратура
- Міхеева Т. Філафора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads