Філіп Младэнавіч
сербскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філіп Младэнавіч (сербск.: Филип Младеновић, нар. 15 жніўня 1991, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Панатынаікос» з Афінаў і нацыянальнай зборнай Сербіі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Кар’еру пачынаў у клубе «Борац» з роднага горада Чачак. 17 снежня 2011 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду»[4].
У лютым 2014 года, разарваўшы кантракт з «Црвенай Звездай», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. У першым жа афіцыйным матчы за барысаўчан 15 сакавіка 2014 года супраць «Мінска» за Суперкубак Беларусі адзначыўся голам са штрафнога, які ў выніку прынёс БАТЭ трафей (1:0). Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ на пазіцыі левага абаронцы.
У сезоне 2015 стаў часцей далучацца да дзеянняў у атацы; 29 верасня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» аформіў дубль (выніковы лік 3:2). Выдатны выступ у Лізе чэмпіёнаў выклікаў цікавасць да Младэнавіча еўрапейскіх клубаў, у тым ліку італьянскага «Мілана»[6].
5 студзеня 2016 года Младэнавіч падпісаў кантракт з нямецкім «Кёльнам» да чэрвеня 2019 года. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра[7]. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у аснове «Кёльна», але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, правёўшы ўсяго два матчы. У снежні 2016 года перайшоў у льежскі «Стандард»[8], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, правёў за клуб усяго 5 матчаў, у сезоне 2017/18 увогуле не з’яўляўся на полі.
У студзені 2018 года стаў іграком гданьскай «Лехіі»[9], дзе стаў асноўным іграком, дапамог клубу заваяваць Кубак і Суперкубак Польшчы. У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у варшаўскую «Легію»[10].
У чэрвені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім «Панатынаікосам»[11].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Сербіі. 31 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Францыі (0:2).
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2011/12, 2012/13
Уладальнік Кубка Сербіі: 2012
Чэмпіён Беларусі (2): 2014, 2015
Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2014, 2015
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Чэмпіён Польшчы: 2021
Срэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы: 2023
Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы: 2019
Уладальнік Кубка Польшчы (2): 2019, 2023
Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads