Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (Светлагорск)

установа агульнай сярэдняй адукацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (Светлагорск)
Remove ads

Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа ў г. Светлагорску — установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая дзейнічала ў 1993—2001 гадах, першы ліцэй у Гомельскай вобласці. Да 1998 года называлася «Філіял Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра ў г. Светлагорску» (філіял БГАКЦ у г. Светлагорску).

Хуткія факты Філіял Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, Тып ...

З’яўляўся часткай Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа (да 1998 — Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, БГАКЦ), г. Мінск. Паводле дамовы паміж БГАКЦ і Светлагорскім гарадскім аддзелам адукацыі, філіял фінансаваўся з гарадскога бюджэту[1]. Адбыліся 5 выпускаў (19972001).

У 2001 гараддзел адукацыі спыніў фінансаванне, тлумачэнне — Міністэрства адукацыі не ўключыла ў новае «Палажэнне аб ліцэях» пункт пра філіялы. Выкладчыкі і навучэнцы праводзілі пікеты і інш. акцыі за захаванне ліцэйскага навучання[2]; філіял быў рэарганізаваны ў ліцэйскія класы школы № 1 Светлагорска, якія былі выпушчаны ў 20022003 гг.

Меў агульнагуманітарны ўхіл навучання: паглыблена выкладаліся беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя; шэраг курсаў па выбары: другая і трэцяя замежныя мовы, уводзіны ў логіку, псіхалогію, правазнаўства і г. д. Навучанне вялося з 8 — 9 да 11 кл. Навучэнцы — з г. Светлагорска і раёна, іншых раёнаў Гомельскай вобл. Дырэктар — Т. В. Маслюкоў, выкладчыкі — Л. І. Лазко, Я. П. Мухін, М. В. Цясёлкіна і інш.[3] Выпускнікі паступалі ў асноўным на спецыяльнасці грамадазнаўчага кірунку ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і інш. краін, у тым ліку ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, БДУ, ЕГУ, у Каледжы аб’яднанага свету[4], ва універсітэты Гановера (Германія), Сарбоны (Парыж) і інш.[5]

Remove ads

Зноскі

  1. Колас, У. Г. Лёс ліцэя. — СПб.: Невский простор, 2006. — 154 с. ISBN 5-94716-086-2.
  2. Сонечная галактыка ў светлым горадзе // Чырвоная змена. 1999. № 89.
  3. Раманцоў, В. Нашы людзі ў Сарбоне // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2005. № 2. С. 1, 6, 7.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads