Віктар Анатольевіч Раманцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віктар Анатольевіч Раманцоў (нар. 20 верасня 1970, г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Член Саюзу журналістаў Беларусі (2000). Жыве і працуе ў Светлагорску.

Хуткія факты Віктар Анатольевіч Раманцоў, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 6 гоорада Светлагорска, Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіяле Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Мае трох дзяцей[1].

Remove ads

Творчасць

Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб’яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.[3], склаў DVD-дыск аб канферэнцыі[4]. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»[5]. Аўтар дакументальнага фільма «Шацілкі-Светлагорск: міты і рэаліі» (2012—2013 гг.)[6], дакументальнага серыяла «Зведаная зямля» (2017)[7], дакументальны серыял «Казімір: вяртанне забытага горада» (2017)[8].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

  • 1998 — 3-е месца ў светлагорскім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[9].
  • 2011 — 1-е месца ў конкурсе «Літаратурныя дажынкі-2011» (ініцыятыва «Твой Фест», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і беларускага ПЭН-цэнтра)[10].

Публікацыі

Remove ads

Зноскі

  1. Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Кніга 1. — Мн.: Галіяфы, 2011, с. 4 вокладкі.
  2. «Шацілкаўскія чытанні» на DVD-відэа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2010. Праверана 27 верасня 2011.
  3. Селезнёва С. «Дебют» состоялся // Ранак-плюс. 1998. № 12. С. 3.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads