Фірвальдштэцкае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фірвальдштэцкае возера альбо возера Люцэрн (ням.: Vierwaldstättersee, фр.: Lucerne) — возера ля падножжаў Альп у Швейцарыі.
Нямецкая назва Vierwaldstättersee літаральна значыць «возера чатырох лясных краёў». Фірвальдштэцкае возера грае важную ролю ў легендах, якія атачаюць раннюю гісторыю Швейцарскай канфедэрацыі. На лузе над яго берагам была прынесеная прадстаўнікамі лясных кантонаў клятва Рутлі, тут жа адбываліся і падзеі легенды пра Вільгельма Тэля.
Размешчана на вышыні 434 м, у міжгорнай тэктанічнай упадзіне, на дне якой старажытны ледавік. Складаецца з 4 басейнаў, злучаных паміж сабой вузкімі (да 1 км) пралівамі. Даўжыня сістэмы 38 км, агульная плошча 113,8 км², найбольшая глыбіня 214 м. Праз Фірвальдштэцкае возера працякае рака Ройс (прыток р. Аарэ, басейн Рэйна). Уздым узроўню летам (у сярэднім на 0,8-1,0 м), калі ў Фірвальдштэцкае возера паступаюць талыя воды альпійскіх ледавікоў. Суднаходства, у цэнтральнай частцы Фірвальдштэцкага возера — аўтамабільны паром. Лоўля стронгі. Па берагах — шматлікія курорты, у тым ліку г. Люцэрн. Турызм.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads