Фёдар Барысавіч Успенскі

савецкі і расійскі мовазнавец, спецыяліст па рускай анамастыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Барысавіч Успенскі (нар. 22 лютага 1970, Масква) — расійскі лінгвіст, спецыяліст па рускай антрапаніміцы. Аўтар даследаванняў у галіне скандынаўскай філалогіі, гісторыі і літаратуры старажытнай Скандынавіі і старажытнай Русі; культуры сярэднявечнай Еўропы, гістарычнай анамастыкі. Прафесар РАН (2015), член-карэспандэнт РАН з 28 кастрычніка 2016 года па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук[1].

Хуткія факты Фёдар Барысавіч Успенскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын лінгвіста Б. А. Успенскага, пляменнік матэматыка У. А. Успенскага.

Скончыў філалагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1996), спецыяльнасць «Філалогія. Рамана-германская філалогія». У 2000 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук (тэма «Славяна-скандынаўскія кантакты перыяду хрысціянізацыі: на матэрыяле моўных дадзеных»; кіраўнік акадэмік У. М. Тапароў). У 2005 годзе абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара філалагічных навук (тэма «Дынастычнае імя ў Скандынавіі і на Русі»).

Намеснік дырэктара Інстытута славяназнаўства (з 2010 года), в. аб. загадчыка Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства (з 2012 года), кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў (з 2006)[2]. Пачаў працаваць у НДУ ВШЭ ў 2012 годзе. Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар міжнароднага славістычнага часопіса «Slověne = Словѣне».

Remove ads

Бібліяграфія

  • Успенский Ф. Б. Имя и власть: Выбор имени как инструмент династической борьбы в средневековой Скандинавии. М., 2001.
  • Успенский Ф. Б. Скандинавы — Варяги — Русь: Историко-филологические очерки. М., 2002.
  • Fjodor Uspenskij. Name und Macht: Die Wahl des Namens als dynastisches Kampfinstrument im mittelalterlichen Skandinavien. Frankfurt am Main, 2004.
  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М.: Индрик, 2006. — 904 с. — 1000 экз. — ISBN 5-85759-339-5
  • Успенский Ф. Б. Именослов : историческая семантика имени. М., 2007.
  • Успенский Ф. Б. Три догадки о стихах Осипа Мандельштама. М.: Языки славянской культуры, 2008. — 112 с. — ISBN 978-5-9551-0247-4
  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Траектории традиции. Главы из истории династии и церкви на Руси конца XI — начала XIII века. М., 2010.
  • Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Русские имена половецких князей. Междинастические контакты сквозь призму антропонимики. М., 2013.
  • Успенский Ф. Б. Работы о языке и поэтике Осипа Мандельштама. «Соподчиненность порыва и текста». М., 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-9551-0683-0
  • Успенский Ф. Б. Люди, тексты и вещи: Из истории культуры средневековой Скандинавии. М.: Форум, Неолит, 2015
  • Успенский Б. А., Успенский Ф. Б. Иноческие имена на Руси. М., СПб.: Нестор-История, 2017.
Remove ads

Зноскі

  1. Победители выборов в РАН. Члены-корреспонденты(недаступная спасылка) (28 октября 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 14 чэрвеня 2018.
  2. Фёдор Борисович Успенский // Институт славяноведения РАН

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads