Франсуа-Жазеф Тальма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсуа-Жазеф Тальма́ (фр.: François-Joseph Talma; 15 студзеня 1763, Парыж, Францыя — 19 кастрычніка 1826, Парыж, Францыя) — французскі акцёр і педагог, рэфарматар тэатральнага мастацтва.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства і юнацтва Тальма правёў у Лондане, дзе пазнаёміўся з драматычнымі творамі Шэкспіра. Вярнуўшыся ў Францыю, вучыцца ў Каралеўскай школе дэкламацыі і спеваў. У 1787 годзе залічаны ў трупу тэатра «Камеды Франсэз». З пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі «Камеды Франсэз» распаўся і на яго месцы паўстаў новы «Тэатр Нацыі». У 1791 годзе рэвалюцыйным урадам прымаецца Дэкрэт аб свабодзе тэатраў. У «Тэатры Нацыі» паўсталі 2 групоўкі акцёраў, так званая «чорная эскадра», якая стаяла на кансерватыўных пазіцыях, і «чырвоная эскадра», якая прапагандавала рэвалюцыйны класіцызм, якую ўзначальваў Тальма. Неўзабаве адбыўся разрыў, і адразу пасля прыняцця Дэкрэта група Тальма сышла з «Тэатра Нацый» і ўтварыла свой «Тэатр Рэвалюцыі», які Тальма і ўзначаліў. З 1806 года прафесар драматычнага класа Парыжскай кансерваторыі[4][5].
Будучы выдатным прадстаўніком класіцызму на сцэне, Тальма ўнёс у яго і шмат новага. Так, граючы Карла IX у аднайменнай п’есе Шэн’е, акцёр адмаўляецца адлюстроўваць свайго героя звычайным тыранам — як гэта было прынята ў сучасным яму тэатры. Тальма імкнецца зазірнуць у душу каралю, паказаць усю шматграннасць гэтага чалавека.
У стварэнні артыстычнага гардэроба аказаў дапамогу яго сябар — мастак Луі Давід.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads