Фані Эльслер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фані Эльслер (сапр. імя Францыска Эльслер; ням.: Fanny Elßler; 23 чэрвеня 1810, Вена — 27 лістапада 1884, Вена) — аўстрыйская танцоўшчыца балета, прадстаўніца рамантычнага балетнага мастацтва. Разам з Марыяй Тальёні, Фані Эльслер была найвядомай балерынай XIX стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Вучылася ў балетмайстра Ж. Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 годзе дэбютавала ў Вене, выступала ў тэатрах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш.
Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К. Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф. Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.
У Вене пазнаёмілася з Самуэлем Кастравіцкім. Каханне паміж імі захоўвалася ўсё жыццё, і калі балерына памерла, яе пахавалі ў сямейным венскім склепе Кастравіцкіх.
Remove ads
Зноскі
- Fanny Elssler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Fanny Elssler // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Эльслер Фанни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118688863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 снежня 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads