Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваўmap
Remove ads

Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў (укр.: Харківська державна академія дизайну та мистецтв) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.

Хуткія факты Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1869 годзе ў Харкаве адкрылася школа малявання М. Раеўскай-Івановай як асобная навучальная ўстанова, якая абрала мастацка-прамысловы кірунак.

З 1896 года прыватная школа М. Раеўскай-Івановай была пераўтворана ў гарадскую мастацкую школу.

У 1912 г. адбылося адкрыццё ў Харкаве мастацкага вучылішча, падпарадкаванага Санкт-пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Дырэктарам вучылішча прызначылі А. М. Любімава, рэкамендаванага на гэтую пасаду яго настаўнікам І. Я. Рэпіным.

З 1921 года — Харкаўскі мастацкі тэхнікум павышанага тыпу. З 1927 года — Харкаўскі мастацкі інстытут. З 1963 года — Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут. З 2001 года — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў.

Remove ads

Структура

  • Факультэт выяўленчага мастацтва
  • Факультэт дызайну
  • Факультэт прасторавага дызайну
  • Факультэт аўдыявізуальнага мастацтва і завочнага навучання

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads