Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт радыёэлектронікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт радыёэлектронікі (укр.: Харківський національний університет радіоелектроніки) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт складаецца з 8 факультэтаў, 34 кафедраў. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 7 тысяч студэнтаў па розных формах навучання па 46 спецыяльнасцях з 7 галін ведаў. Атрымліваюць адукацыю каля 600 замежных студэнтаў з амаль 40 краін свету. Універсітэт з’яўляецца пастаянным партнёрам у сумесных праектах у рамках міжнародных грантавых праграм Еўрапейскага саюза, праграмы развіцця ААН, Брытанскага савета, НАТА і інш.
Ва ўніверсітэце працуюць каля 100 дактароў навук, прафесараў, 350 кандыдатаў навук, дацэнтаў, дзейнічае аддзел аспірантуры дактарантуры па 14 спецыяльнасцях, 7 спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый. Навуковая бібліятэка змяшчае больш за 1,5 мільёна асобнікаў на папяровых носьбітах. Электронная бібліятэка мае доступ да самым вядомым інфармацыйных баз сусветнай інфармацыйнай прасторы. Выдаюцца 6 навуковых часопісаў, праводзяцца навуковыя канферэнцыі.
Remove ads
Структура
- Факультэт камп’ютарных навук
- Факультэт камп’ютарнай інжынерыі і кіравання
- Факультэт аўтаматыкі і камп’ютарызаваных тэхналогій
- Факультэт інфармацыйна-аналітычных тэхналогій і менеджменту
- Факультэт інфакамунікацый
- Факультэт электроннай і біямедыцынскай інжынерыі
- Факультэт інфармацыйных радыятэхналогій і тэхнічнай аховы інфармацыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads