Хашыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хашыла (кіт.: 元明宗; 22 снежня 1300 — 30 жніўня 1329) — дзявяты імператар дынастыі Юань (кітайскае храмавае імя — Ю-чжу); дэвіз праўлення — Чжышунь (1329), трынаццаты вялікі хан (хаган, каган) Мангольскай імперыі (мангольскае храмавае імя — Кутукту-хаган).

Хуткія факты Хашыла, кітайскі імператар[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Хашыла быў старэйшым сынам кітайскага імператара і мангольскага хана Хайсана (Кулуг-хагана). Яго маці была манголка. Паводле дамоўленасці паміж братамі Хайсанам і Аюрбарыбадам, пасля смерці апошняга імператарскі прастол павінен быў успадкаваць Хашыла. Аднак імператар Аюрбарыбада парушыў сваю клятву і прызначыў спадчыннікам прастола свайго ўласнага сына Шыдэбалу. У 1316 годзе Хашыла атрымаў тытул «князь Чжоу» і быў адпраўлены ў ссылку ў правінцыю Юньнань. Пасля няўдалага паўстання ў Шэньсі Хашыла збег у Чагатайскі улус, дзе карыстаўся падтрымкай хана Эсен-Букі  (руск.) (1309—1318).

Па смерці Есун-Тэмура хаганам у кастрычніку 1328 года быў абвешчаны ў Шанду яго сын Араджабіг, падтрыманы большасцю мангольскіх наёнаў, якіх узначальваў нейкі Дорчы. Аднак камандуючы войскамі ў горадзе Ханбалсаган, вяльможа Эль-Тымур адначасова абвясціў хаганам другога сына Хайсана — Туг-Тэмура, які быў законным спадчыннікам прастола па абяцанні, дадзеным яго бацьку Хайсану яшчэ ў 1308 годзе. У 1328 годзе паміж Ханбалсаганам і Шанду ішлі баі войскаў Эль-Тэмура і Дорчы. Дорчы пацярпеў паражэнне і здаўся на ласку пераможцы, восенню 1328 года Туг-Тэмур і Эль-Тэмур занялі Дайду.

Адначасова ў барацьбу за ўладу ўмяшаўся брат Туг-Тэмура Хашила, які да таго сядзеў ва ўсходнім Туркестане; абяцанне Аюрбарыбады магло ставіцца і да яго. Пры ваеннай дапамозе чагатайскіх ханаў Хашыла ўступіў у Манголію, дзе атрымаў падтрымку большасці шляхетных мангольскіх князёў і наёнаў. На курултаі Хашыла абвясціў сябе хаганам у Каракаруме (рубеж 1328/1329 гг.) і рушыў на Ханбалсаган. У лютым 1329 года вялікі мангольскі імператар Туг-Тэмур, які сядзеў з восені 1328 года ў Дайду, выявіў яму пакорлівасць і саступіў прастол. У адказ Хашыла абвясціў Туг-Тэмура сваім спадчыннікам.

Аднак крок Туг-Тэмура быў толькі хітрыкам, у жніўні 1329 года ён забіў свайго брата Хашылу і заняў ханскі трон. Старэйшы сын Хашылы — Тагон-Тэмур быў сасланы ў васальную Карэю, а яго маці забітая. Пасля гэтага, нарэшце, Туг-Тэмур цалкам ухіліў сілы Араджабіга. У канцы 1329 года ў Імперыі зноў быў бясспрэчны уладар. Пры Туг-Тэмуры, прадаўжальніку справы свайго бацькі Хайсана, «старамангольская» партыя была цалкам адхіленая ад спраў, канфуцыянства ж аднавіла і прымножыла свой уплыў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads