Хаўвард Тэйлар Рыкетс
вучоны, патолаг і мікрабіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаўвард Тэйлар Ры́кетс[3] (англ.: Нoward Тaylor Ricketts; 9 лютага 1871 — 3 мая 1910) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўра[4]. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа.
У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам (англ.: R. М. Wilder) займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў Dermacentor andersoni здольны пераносіць бактэрыі роду бацылы (Bacillus). Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву Rickettsia rickettsi (від бактэрый з роду Рыкетсіі (Rickettsia)). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош.
Remove ads
Зноскі
- Howard T. Ricketts // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Find a Grave — 1996.
- Биологи. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 532. — 816 с. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads