Хаўер Эрнандэс Балькасар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хаўер Эрнандэс Балькасар
Remove ads

Хаўер Эрнандэс Балькасар (ісп.: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988, Гвадалахара, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес Гэлаксі» і нацыянальнай зборнай Мексікі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (ісп.: Chicharito — гарошына), якая выкарыстоўваецца ў якасці надпісу на яго кашулі. З’яўляецца выхаванцам мексіканскага клуба «Гвадалахара».

Хуткія факты Хаўер Эрнандэс, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадалахары» ва ўзросце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадалахары» ў матчы Апертуры супраць клуба «Некакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матча, а ўжо праз пяць хвілін забіў чацвёрты гол сваёй каманды.

8 красавіка 2010 года Эрнандэс падпісаў кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. 27 мая 2010 года ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў іграком клуба[4]. 28 ліпеня 2010 года Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб, замкнуўшы пас Дарэна Флетчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену Уэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць «чырвоных д’яблаў»[5].

1 верасня 2014 года Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдскі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт іграка ў канцы сезона[6]. Дапамог «Рэалу» прайсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, стаўшы аўтарам адзінага гола ў чвэрцьфінальным супрацьстаянні з «Атлетыка». У маі 2015 года вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд» пасля таго, як «Рэал» адмовіўся набыць нападніка.

Пачатак сезона 2015/16 правёў у складзе манчэстэрскага клуба, а 31 жніўня 2015 года афіцыйна стаў іграком нямецкага «Баера», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У складзе «Баера» стаў асноўным нападнікам і ў сезонах 2015/16 і 2016/17 станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды, таксама пяць разоў прызнавася іграком месяца ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў Англію, падпісаўшы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» тэрмінам на тры гады. Сума трансферу склала 16 млн фунтаў[8].

У верасні 2019 года перабраўся ў «Севілью», падпісаўшы трохагадовы кантракт[9]. У студзені 2020 года перайшоў у «Лос-Анджэлес Гэлаксі» за 9+3 млн еўра, што стала трансферным рэкордам гэтага клуба[10].

Міжнародная

Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мексікі 30 верасня 2009 года ў матчы супраць зборнай Калумбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 года ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мексікі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце свету 2010, а таксама ў турніры Залатога кубка КАНКАКАФ і Кубку канфедэрацый 2013 года. Эрнандэс з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Мексікі ўсіх часоў.

Remove ads

Дасягненні

Клубныя

«Гвадалахара»

  • Чэмпіён Мексікі: 2006 (а)

«Манчэстэр Юнайтэд»

«Рэал Мадрыд»

Міжнародныя

Мексіка

  • Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads