Хлорцыян
хімічнае злучэнне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хлорцыя́н, хлорысты цыян[1] — хлорангідрыд цыянавай кіслаты ClCN.
Remove ads
Уласцівасці
Бясколерны гаручы газ з рэзкім непрыемным пахам, цяжэйшы за паветра пры нармальных умовах. Тэмпература плаўлення −6,9 °C. Тэмпература кіпення 12,8 °C. Умерана раствараецца ў вадзе, добра — у арганічных растваральніках (спірт, эфір). Пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі.
Атрыманне
Хлорцыян атрымліваюць узаемадзеяннем хлору з цыянавадароднай (сінільнай) кіслатой.
Бяспека
Ядавітае рэчыва. Выклікае агульнае атручванне, раздражненне слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў.
Выкарыстанне
Хлорцыян выкарыстоўваецца ў вытворчасці цыянавай кіслаты і яе вытворных, нітрылаў, фарбавальнікаў, гербіцыдаў і інш.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads