Холстаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мокрае.

Хуткія факты Холстаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Мокрае[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].

4 чэрвеня 1965 года Мокраўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 18 населеных пунктаў (Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар), якія ўваходзілі ў склад Ямніцкага сельсавета, з цэнтрам у вёсцы Мокрае[3]. 18 сакавіка 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Холстава[4], сельсавет перайменаваны ў Холстаўскі[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба)[6], 20 лістапада 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баркалабаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы)[7]. 17 ліпеня 2016 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[8].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1782 чалавек[9], з іх 95,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2496 чалавек[11].

Былыя населеныя пункты

У канцы 1930-х гг. на тэрыторыі сучаснага Холстаўскага сельсавета існавалі пасёлкі Востраў, Забавы, Чычылаўка.

Зноскі

  1. Мокрае // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008.  728 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 276
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Холстава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008.  728 с.: іл. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 315
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads