Хангха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хангха
Remove ads

Хангха́, або Чырвоная рака — рака на поўдні Кітая і поўначы В’етнама. У Кітаі завецца Юаньцзян або Хунхэ, у В'етнаме — Хонгха або Сангхонг.

Хуткія факты Хангха, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1183 км, плошча басейна каля 158 тыс. км². Пачынаецца на Юньнаньскім нагор'і, упадае ў Танкінскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора. Сярэдні расход вады каля 3800 м³/с.

Remove ads

Прытокі

  • Ло — злева
  • Да (Чорная) — справа

Гаспадарчае значэнне

Выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых палёў. Суднаходства. Да Ханоя, знаходзіцца ў 175 км ад вусця, паднімаюцца марскія судны. Буйныя гарады на рацэ — Хэкоў ў Кітаі, Енбай, Лаакай, Ханой у В'етнаме. На адным з рукавоў дэльты размяшчаецца марскі порт Хайфон.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads