Бакбо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бакбоmap
Remove ads

Заліў Бакбо (Танкінскі заліў) — заліў Паўднёва-Кітайскага мора ля берагоў Кітая (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, правінцыя Гуандун, правінцыя Хайнань) і В’етнама (раён Бакбо: правінцыі Куангнінь, Хайфон, Тхайбінь, Намдзінь, Ніньбінь, Тханьхаа і Нгеан). З усходу аддзелены ад мора паўвостравам Лэйчжоу і востравам Хайнань, ад мацерыка — Хайнанскім пралівам.

Хуткія факты Бакбо, Вышэйстаячая акваторыя ...

В'етнамцы завуць яго афіцыйна Віньбакбо (в’етн.: Vịnh Băc Bô, цьы-ном 灣北部, «паўночны заліў»), або радзей Віньхайнам (в’етн.: Vịnh Hải Nam, цьы-ном 灣海南, «Хайнанскі заліў»); кітайская назва — Бэйбувань (кіт. трад. 北部灣, спр. 北部湾, піньінь Běibùwān, пал.[ru] бэйбувань). Назва «Танкінскі заліў» паходзіць ад старой назвы горада Ханой — «Танкін» (в’етн.: Đông Kinh, цьы-ном 東京, усходняя сталіца); гэта назва пазней распаўсюдзілася на ўсю паўночную частку В'етнама.

Даўжыня заліва Бакбо — 330 км, шырыня ва ўваходу — 241 км, глыбіня — да 82 м. Прылівы сутачныя, да 6 м.

Буйны порт — Хайфон.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads