Хоцінскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хо́цінскае возера — бяссцёкавае возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 24 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Хоціна.

Хуткія факты Хоцінскае возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 2,4 м. Аб’ём вады 0,53 млн м³. Плошча вадазбору 0,7 км².
Катлавіна Хоцінскага возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, стромкія, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера сплавінныя, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўдні і ўсходзе забалочаная і парослая хмызняком пойма шырынёй да 350 м. Дно да глыбіні 3 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць 2 каналы. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 2 м. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці ад 30 да 85 м.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, карп і іншыя рыбы.

Remove ads

Літаратура

  • Мыслівец І. А. Хоцінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 42, 59. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads