Хрыбет д’ябла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Хрыбет д’ябла» (ісп.: El espinazo del diablo) — мастацкі фільм 2001 года рэжысёра Гільерма дэль Тора[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марыса Парэдэс, Эдуарда Нар’ега, Федэрыка Лупі, Фернанда Тыельве, Ініга Гарсэс.

Remove ads

Сюжэт

Іспанія, 1939 год. У краіне ідзе Грамадзянская вайна. Ратуючыся ад войскаў Франка, апякун трынаццацігадовага Карласа, пакідае хлопчыка ў прытулку «Санта-Люсія». Прытулак знаходзіцца далёка ў гарах, у маленькай вёсачцы, ад якой можна дайсці да бліжэйшага горада толькі пешшу. У прытулку працуюць дырэктарка Кармэн, лекар Касарэс, юная дзяўчына Канчыта і яе хлопец — былы выхаванец прытулку Хасінта.

У першыя ж дні свайго прабывання ў прытулку Карлас даведваецца, што ў вёсцы даволі небяспечна: пасярод прытулкавага двара стаіць снарад, які не разарваўся пры падзенні, у гарах пастаянна адбываюцца перастрэлкі паміж франкістамі і партызанамі-рэспубліканцамі, а па калідорах блукае прывід хлопчыка Санці. Карласу ўдаецца даведацца, што Санці быў забіты Хасінта, пасля таго, як стаў сведкам спробаў апошняга ўзламаць сейф з золатам дырэктаркі. Прывід заклікае да помсты, але і Карласу, і іншым хлапчукам не да таго: на мірную вёску насоўваецца вайна. Хасінта сыходзіць у горад, каб вярнуцца ў прытулак за золатам разам з бандытамі, а не знайшоўшы яго, спальвае будынак. Выжылым выхаванцам даводзіцца біцца супраць дарослых завостранымі палкамі і камянямі.

Remove ads

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі[10].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads