Хрызантэма
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрызантэ́ма[1][2] (Chrysanthemum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Каля 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны культывуюцца хрызантэмы: хрызантэма кіляватая (Chrysanthemum carinatum), хрызантэма пасяўная (Chrysanthemum segetum) і хрызантэма ўвенчатая (Chrysanthemum coronarium).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, суцэльнакрайняе або зубчастае. Суквецце — кошык, краявыя кветкі ў ім язычковыя, двух- ці трохколерныя. Плод — сямянка.
Шматгадовыя віды (каля 200[1][3]) з буйнымі махровымі суквеццямі таксама называюць хрызантэмамі, іх адносяць да роду Dendranthenum, які пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. У Кітаі і Японіі вырошчваюцца як дэкаратыўную, лекавую і гароднінную культуру з VI—V ст. да н.э., у Еўропе — з XVII стагоддзя. Маюць больш 5000 сартоў і форм.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads