Хрысціяна Нюслайн-Фольхард
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (ням.: Christiane Nüsslein-Volhard, нар. 20 кастрычніка 1942[1][2], Магдэбург, Германія) — нямецкі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 год разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ўніверсітэт Гётэ ў 1964 годзе ў г. Франкфурце-на-Майне і Цюбінгенскі ўніверсітэт у 1968 годзе. З 1969 года ў Інстытуце Макса Планка (г. Цюбінген).
Аўтар навуковых прац па даследаванні генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.
Доктар філасофіі (1973).
Узнагароды
Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку:
- 1995 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (разам з Э. Вішаўсам і Э. Льюісам)
- 1992 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц
- 1992 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага (англ.: Alfred P. Sloan, Jr. Prize)
- 1991 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1986 — Медаль Лейбніца
Зноскі
- Christiane Nüsslein-Volhard // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Christiane Nüsslein-Volhard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #120065916 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 лютага 2022.
- www.ae-info.org
- www.nasonline.org Праверана 25 лютага 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads