Хрысціянскі саюз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрысціянскі саюз (нідэрл.: ChristenUnie, CU) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная палітычная партыя. Партыя была створана 22 студзеня 2000 года як блок палітычных партый. Партыя мае 2 месцы з 75 у першай палаце і 5 месцаў з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 1 месца з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты).
Remove ads
Гісторыя
Партыя была створана 22 студзеня 2000 года, як блок палітычных партый: Рэфармацкі палітычны саюз, заснаваны ў 1948 годзе, і Рэфармацкая палітычная федэрацыя, заснаваная ў 1975 годзе. У 2001 годзе была сфарміравана адзіная палітычная партыя.
У 2002 годзе Хрысціянскі саюз упершыню прыняў удзел у выбарах. Партыя атрымала чатыры месцы, што на 1 менш, чым мелі ўдзельнікі блока ў папярэднім парламенце. Пасля выбараў 2003 партыя атрымала 3 месцы.
На выбарах 2006 году партыя падвоіла свае месцы і ўвайшла ў чацвёрты кабінет Балкенэндэ. Лідар Хрысціянскага саюза Андрэ Равут стаў міністрам без партфеля па справах сям'і і моладзі.
Remove ads
Ідэалогія і праграмныя прынцыпы
Хрысціянскі саюз называе сябе хрысціянскай сацыяльнай партыяй. Ён спалучае ў сабе кансерватыўным пункт гледжання на этычныя і пытанні знешняй палітыкі і левацэнтрысцкія погляды на эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя пытанні.
Некаторыя палажэнні кансерватыўнай палітыкі Хрысціянскага саюза ўключаюць:
- паступовая адмова ад аборту і эўтаназіі.
- адмова ад палітыкі цярпімасці лёгкіх наркотыкаў.
- барацьба з парнаграфіяй і прастытуцыяй.
- дазвол грамадзянскім служачым адмовіцца ад рэгістрацыі аднаполых шлюбаў.
- абараніць свабоду адукацыі (г.зн. права на заснаванне рэлігійных школ).
- Нідэрланды павінны заставацца самастойнай палітычнай адзінкай у рамках Еўрапейскага Саюза.
- абмежаванні выкарыстання геннай інжынерыі.
Левацэнтрысцкая палітыка ўключае ў сябе:
- захаванне дзяржаўнай сістэмы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння, хоць і ў меншых маштабах, чым у цяперашні час.
- павелічэнне выдзялення сродкаў з мэтай ліквідацыі адсталасці поўдня Нідэрландаў.
- больш адкрытай палітыкі ў дачыненні да асоб, якія шукаюць прытулку, асабліва тыя, якія падвяргаюцца пераследам па рэлігійных прычынах.
- абапіраючыся на перадвыбарчыя абяцанні аб інвестыцыях у развіццё зялёнай энергетыкі нідэрландскае аддзяленне Грынпіс называе Хрысціянскі саюз зялёнай палітычнай партыяй.
Remove ads
Удзел у выбарах
Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads