Хуан Дыяс дэ Саліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хуан Дыяс дэ Саліс
Remove ads

Хуáн Дыяс дэ Саліс (ісп.: Juan Díaz de Solís; каля 1470 — 20 студзеня 1516) — іспанскі мараплавец і даследчык, адзін з першых еўрапейцаў, якія прабраліся ў заліў-эстуарый Ла-Плата ў Паўднёвай Амерыцы. Народжаны, верагодна, у Лебрысе (Севілья)[3][4], хоць некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што ён мог быць родам з андалускай сям’і, якая перасялілася ў Партугалію[5].

Хуткія факты Хуан Дыяс дэ Саліс, Род дзейнасці ...

У 1506—1507 гадах Саліс служыў навігатарам у экспедыцыях Вісэнтэ Ян’еса Пінсана да берагоў Цэнтральнай Амерыкі (Юкатан і Гандураскі заліў), у 1509 — да берагоў Бразіліі[6]. У 1512 годзе пасля смерці Амерыга Веспучы Хуан Саліс атрымаў званне галоўнага стырніка[7] і абавязак абнаўляць Падрóн-Рэáл (галоўную іспанскую навігацыйную карту) сумесна з Хуанам Веспучы[8][9].

Праз два гады пасля гэтага прызначэння Хуан Дыяс дэ Саліс падрыхтаваў экспедыцыю для даследавання паўднёвай часткі новага кантынента. Яму было даручана даследаваць вобласці ў 5 тыс. міль на поўдзень ад Панамскага перашыйка. Тры караблі з экіпажам з 70 чалавек і запасам правіянту на 2,5 года выйшлі з Санлукар-дэ-Барамеда 8 кастрычніка 1515 года і пасля дасягнення Новага Свету ўзялі курс на поўдзень уздоўж ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. У лютым 1516 года экспедыцыя дасягнула заліва Ла-Плата, які быў названы «Mar Dulce» — «Прэснае мора». Саліс падняўся на лодцы да зліцця рэк Парана і Уругвай і высадзіўся на левы бераг. Невялікі дэсант быў атакаваны індзейцамі чаруа, у сутычцы з якімі Саліс і яго спадарожнікі, за выключэннем Франсіска дэль Пуэрта, былі забітыя і з’едзены. Пуэрта быў пакінуты закладнікам і пазней забяспечыў каштоўнай інфармацыяй Себасцьяна Кабота, які прыбыў у гэты раён у 1526 годзе і працягнуў справу Саліс па даследаванні новых зямель[10].

Пасля трагедыі караблі экспедыцыі Саліс адплылі назад у Іспанію, прычым адзін з іх па шляху пацярпеў крушэнне ля вострава Санта-Катарына. Тыя, што засталіся ў жывых члены экіпажа былі выратаваны тым жа Каботам.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads