Хянрыкас Ванцавічус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хя́нрыкас Пра́на Ванца́вічус (літ.: Henrikas Vancevičius; 2 студзеня 1924, Каўнас, Літва — 12 жніўня 2014, Вільнюс, Літва) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1978).

Хуткія факты Хянрыкас Ванцавічус, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Хянрыкас Ванцавічус нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў Каўнасе, Літва. У 1943 годзе скончыў Каўнаскую гімназію «Світанак».

У 19431947 гадах акцёр Каўнаскага тэатра юнага гледача, у 19471948 гадах Каўнаскага драматычнага тэатра[1]. У 1948 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры.

Ў 1953 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. У 19531966 гадах галоўны рэжысёр Каўнаскага драматычнага тэатра.

З 1966 года жыў у Вільнюсе. У 19661989 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы Літоўскай ССР. З 1969 года ставіў спектаклі ў іншых тэатрах Літвы, у т.л. у Літоўскам нацыянальным тэатры оперы і балета.

Вёў педагагічную працу ў Літоўскай кансерваторыі ў Вільнюсе, з 1985 года дацэнт.

Памёр 12 жніўня 2014 года ў Вільнюсе. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю. Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю. Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У. Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (1984), «Дачнікі» М. Горкага (1986).

Зноскі

  1. Ванцевичюс Генрикас Прано // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads