Хідры (Кобрынскі раён)
аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хі́дры[1] (трансліт.: Chidry, руск.: Хидры) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хідрынскага сельсавета. Размешчаны каля аўтадарогі Кобрын — Дзівін, за 10 кіламетраў на поўдзень ад горада і 13 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Кобрын, 56 кіламетраў ад Брэста.
У 1940—1954 гадах і з 1972 года[2] цэнтр сельсавета.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 799 жыхароў
- 2002 год — 802 жыхары, 260 двароў
- 2010 год — 755 жыхароў
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Вядомыя асобы
- Юрый Аляксеевіч Вашчук (нар. 1983) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, спявак.
- Міхаіл Калістратавіч Дубінка (1937—2011) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
- Таццяна Антонаўна Сакалюк (1932—2009) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хы́дрэ
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads