Хідрынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хідрынскі сельсавет
Remove ads

Хі́дрынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хідры.

Хуткія факты Хідрынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хідры. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пецькаўскага сельсавета[1], які 18 снежня 1972 года быў перайменаваны ў Хідрынскі сельсавет[2]. У 1973 годзе ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены вёскі Корчыцы Вялікія, Ляхчыцы і Навасадкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў[4]. 26 красавіка 2012 года на тэрыторыі Хідрынскага сельсавета ўтворана вёска Пескі 1[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 4411 чалавек[6], з іх 84,7 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 3,8 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 4495 чалавек[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads