Хіранума Кіітыра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хіранума Кіітыра (яп.: 平沼 騏一郎 Хіранума Кіітыра:, 28 верасня 1867, г. Цуяма, Акаяма, Японія — 22 жніўня 1952, г. Токіа, Японія) — японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і небагатага самурая. Генерал. Ваенны злачынец.
Remove ads
Біяграфія
У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.
У 1920 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Тайнага Савета. У 1921 годзе абраны Старшынёй Вярхоўнага суда Японіі. Старшыня нацыяналістычнага Грамадства дзяржаўных асноў.
У 1923 годзе ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Японіі і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1924 года. У 1924 годзе прызначаецца старшынёй Палаты пэраў Японскага парламента. У 1936 годзе становіцца старшынёй Тайнага савета і застаецца на гэтай пасадзе да 1939 года.
У 1939 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе арыштаваны, асуджаны на Такійскім працэсе на пажыццёвае зняволенне. У 1952 годзе быў амніставаны, але ў гэтым жа годзе сканаў.
Remove ads
Зноскі
- Kiichiro Hiranuma // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bibliothèque nationale de France Kiichirō Hiranuma // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads