Цагляны слуп (Ганчароўка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цагляны слуп (Ганчароўка)map
Remove ads

Цагляны слуп — гістарычны помнік каля вёскі Ганчароўкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля дарогі Талачын — Круглае.

Хуткія факты Цагляны слуп, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай праходзіла па Друці. З 1773 года на мяжы былі расійскія мытні, якія існавалі да другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе.

З 1764 года ў Расійскай імперыі на дарогах усталёўвалі верставыя слупы па адзіным праекце, рэшткі некалькіх такіх слупоў захаваліся ў ваколіцах Ганчароўкі (гл. таксама Зялёная), на адлегласці кратнай вярсце адзін ад другога. Праз, па думку некаторых аўтараў, «манументальнасць» ганчароўскага слупа, узніклі версіі пра яго як «пагранічны» і «мытны»[1], урэшце і спалучаная версія пра «вёрства-пагранічны».

У 2009 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь слупу быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

Вышыня слупа — 2,4 м, шырыня — 1,5 м.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads