Цалкам невядомы
амерыканскі біяграфічны музычны драматычны фільм 2024 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Цалкам невядомы» (англ.: A Complete Unknown) — амерыканскі біяграфічны музычны драматычны фільм 2024 года, зняты Джэймсам Мэнголдам паводле сцэнарыя Джэя Кокса, пра амерыканскага спевака і аўтара песень Боба Дылана.
Прэм’ера фільма адбылася 10 снежня 2024 года ў тэатры «Долбі» ў Лос-Анджэлесе, а ў ЗША фільм быў выпушчаны кампаніяй Searchlight Pictures 25 снежня 2024 года.
Амерыканскі інстытут кінамастацтва і Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША назвалі яго адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2024 года[7].
Фільм атрымаў восем намінацый на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», уключаючы «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы акцёр», «Найлепшы акцёр другога плана» і «Найлепшая актрыса другога плана». Ён таксама атрымаў намінацыі на прэміі «Залаты глобус», Выбар крытыкаў, прэміі Гільдыі кінаакцёраў і на прэміі BAFTA.
Remove ads
Сюжэт
1965 год стаў лёсавызначальным у гісторыі музыкі, калі малады і таленавіты Боб Дылан зрабіў сапраўдны фурор на фестывалі ў Ньюпарце. Яго выступленне, у якім ён упершыню падключыў электрагітару, стала знакавым момантам, які змяніў не толькі яго ўласную творчасць, але і будучыню фолк-музыкі. Дылан сутыкнуўся з неадназначнай рэакцыяй публікі, але яго наватарства назаўжды замацавала яго статус адной з самых уплывовых фігур у музычнай індустрыі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads