Цапра (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цапра́[1], Цэ́пра — рака ў Беларусі, у Нясвіжскім і Клецкім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лань (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 21 км, з іх на тэрыторыі Клецкага раёна 14 км[2]. Плошча вадазбору 123 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Чырвоная Звязда Клецкага раёна. Рака цячэ пераважна ў межах Капыльскай грады. Рэчышча каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёскі Пляшэвічы Нясвіжскага раёна (плошча 21,8 га) і вёскі Зубкі Клецкага раёна (плошча 34 га).
Асноўны прыток — рака Конік (злева).
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads