Царква Аляксандра Неўскага (Тамперэ)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Аляксандра Неўскага (Тамперэ)map
Remove ads

Царква Святога Аляксандра Неўскага і свяціцеля Мікалая (фінск.: Pyhän Aleksanteri Nevalaisen ja Pyhän Nikolaoksen kirkko) — праваслаўны храм у цэнтры горада Тамперэ (Фінляндыя). Належыць Оўлускай мітраполіі Фінляндскай праваслаўнай царквы Канстанцінопальскага Патрыярхата.

Хуткія факты Царква Аляксандра Неўскага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква пабудавана ў перыяд з 1896 па 1899 год па праекце інжынера Т. У. Языкава ў стылі рускіх храмаў XVII стагоддзя. Участак зямлі быў ахвяраваны гарадскімі ўладамі, мясцовыя прамысловыя прадпрыемствы ахвяравалі будаўнічыя матэрыялы, а грошы на будаўніцтва былі атрыманы ад расійскага ўрада і ад Свяцейшага Сінода.

Цэнтральны прастол быў асвечаны ў гонар святога Аляксандра Неўскага, а ў цокальнай частцы знаходзіцца царква ў гонар Мікалая Мірлікійскага.

Царква сямікупальная (цэнтральны купал вышынёй 17 метраў). Над галоўным уваходам знаходзіцца званіца з 9 званамі, адзін з якіх з’яўляецца другім па велічыні ў Фінляндыі (вага звана 4973 кг).

Царква сур’ёзна пацярпела падчас баёў у 1918 г. і пазней была капітальна рэстаўравана.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads