Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены — праваслаўны храм у г. Валожын (Валожынскі раён). Размешчана ў цэнтры горада па вул. Савецкай. Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1866 г. здрэва.
Remove ads
Архітэктура

Царква ўяўляе сабой крыжападобны ў плане храм з двух'яруснай чацверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца двух'ярусны васьмігранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных сценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных аконных праёмаў.
Малітоўная зала перакрыта васьмігранным самкнутым скляпеннем на ветразях, у яе прастору шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і бабінец.
У 1990-я гг. злева ад храма пастаўлена драўляная капліца — прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам з купалам па цэнтры.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Radzima.org
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads