Царква Святой Ефрасінні (Івянец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святой Ефрасінні — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на месцы былога Троіцкага касцёла. Будаўніцтва храма пачалося ў 1996 годзе[1]. Пабудавана ў 1998 годзе. У сярэдзіне ліпеня 1998 года ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай.
Архітэктура
Архітэктарам царквы з’яўляецца Уладзімір Федаравіч Даніленка.
Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- Царква Святой Ефрасінні Архівавана 23 кастрычніка 2019.
- Ефрасіннеўская царква Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads