Царква Святой Кацярыны (Пярну)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Кацярыны (Пярну)map
Remove ads

Царква Святой Кацярыны (англ.: Pärnu Suurmärter Katariina kirik) — праваслаўны храм у горадзе Пярну (Эстонія). Належыць да Талінскай епархіі Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Хуткія факты Царква Святой Кацярыны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Царква была пабудавана ў 1764—1768 гадах па распараджэнні імператрыцы Кацярыны II, якая наведала Пярну ў 1764 годзе. У 1769 годзе асвечана ў гонар Успення Божай Маці, але ў тым жа годзе пераасвячона ў імя святой пакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Храм пабудаваны ў стылі Екацярынінскага барока па праекце архітэктара Пятра Ягорава і стаў крыніцай натхнення для архітэктуры іншых праваслаўных цэркваў у прыбалтыйскіх губернях.

На царкве знаходзіцца вялікі цэнтральны купал, акружаны чатырма невялікімі вежкамі і заходняя вежа з іголкападобным шпілем. Фасад багата ўпрыгожаны і падзелены франтонам і карнізамі. Унутры знаходзіцца іканастас, таксама створаны Ягоравым.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads