Царква Уваскрасення Хрыстова (Варапаева)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Уваскрасення Хрыстова — драўляны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Царква ў гонар Уваскрасення Хрыстова была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.
Царква моцна пацярпела ў савецкі час. У 90-х гадах XX стагоддзя ў царкве была праведзена рэстаўрацыя, пасля чаго ў ёй аднавіліся набажэнствы.
Архітэктура

Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства падоўжаным прамавугольным у плане зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званіцай са сферычнай галоўкай і такой жа галоўкай над алтарнай часткай. Фасад флакіраваны цыбулепадобнымі галоўкамі па краях ганка. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads